Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

25.05.21

«Беларуска моўны дзень у дзіцячым садзе»

У дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Яслі-сад № 5  г. Белаазёрск» па традыцыі прайшоў адзіны дзень роднай мовы. На працягу дня праводзіліся разнастайныя гульні, гутаркі, дзецям чыталі казкі і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі на роднай мове, малявалі адгадкі каляровымі алоўкамі, разгадвалі рэбусы і даведаліся пра выставу беларускіх майстроў, якая знаходзіцца ў міні-музеі. Ёсць у нашых дзетак магчымасць дакрануцца да нацыянальнай культуры праз беларускую вопратку — апрануць беларускі нацыянальны касцюм і разгледзіць самабытнасць, яркасць і прыгажосць арнамента адзення, якое апраналі людзі ў далёкім мінулым.

Такім чынам, кожнае дзіця атрымаў магчымасць пабываць на выставе беларускіх майстроў, дакрануцца да багацця роднай мовы, папоўніць свой слоўнікавы запас і адкрыць для сябе яшчэ адну старонку беларускай культуры.